Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Чернобыль

Агонь, радыяцыя люта звярэлі,
Кіпелі графіт і смала.
Не грэшнікі, слаўныя хлопцы гарэлі...
I зона маўчання была.
С. Законнікаў

Чарнобыль... У назве гэтага старажытнага горада быццам нейкае змрочнае прадказанне. Было, быль... Але, на жаль, Чарнобыль – гэта не быль сівых вякоў, не мінуўшчына, гэта сучаснае. Чарнобыль – горыч усяго народа. Чарнобыль – непрыкметнае мястэчка на Украіне – назаўсёды ўвайшоў у лексікон усяго чалавецтва.

У ноч на 26 красавiка 1986 года здарылася буйная тэхнагенная катастрофа: выбухнуў чацвёрты блок Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi.

Атамна-ядзерны выбух на чацвёртым блоку Чарнобыльскай АЭС стаў страшным пакараннем радыяцыйным апраменьваннем, смяротнымі пакутамі, бежанствам, анкалагічнымі хваробамі, іншымі наступствамі.

Чарнобыльская катастрофа – наша нацыянальная трагедыя, якая закранула лёсы мільёнаў людзей. Пад радыеактыўнае забруджанне трапілі пяць абласцей Беларусі. Атручаны водныя сістэмы рэспублікі (Прыпяць, Сож, Днепр), а таксама лясы. На іх выпала радыенуклідаў у 5–10 разоў больш, чым на палеткі. Найбольш забруджанымі аказаліся лясы Нараўлянскага, Хойніцкага, Брагінскага раёнаў.

Хоць з таго часу прайшло 35 год, трагедыя на Чарнобыльскай АЭС болем адгукаецца ў сэрцы.

У ДУА “Заслаўская гімназія” прайшоў тыдзень памяці, прысвечаны Чарнобыльскай катастрофе.

З 19.04 па 26.04 вычні 5-11-х класаў выпускалі інфармацыйныя насценгазеты “Чарнобыль вачыма дзяцей”. Для 6-11 класаў (19.04 і 26.04) прайшоў кіналекторый “Чернобыль – хроника трудных недель”. У бібліятэцы прайшла гутарка “Чарнобыль у беларускай паэзіі” (7-8 класы), была арганізавана кніжная выстава “Чарнобыльскі боль”, якую мог наведаць кожны вучань нашай гімназіі.

Фотоматериалы

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7