З мэтай выяўлення ўзроўню валодання вучнямі роднай мовай, актывізацыі іх творчых здолнасцей, выхавання любові і павагі да беларускай мовы ў 7 "А" класе прайшла "Свая гульня" "Край мой - Беларусь". У напружанай барацьбе каманды адстойвалі права называцца лепшымі знаўуамі роднай мовы. усе вучні прадэманстравалі сваю эрудыцыю і крэатыўнасць.
У межах мерапрыемства, прысвечанага дню роднай мовы, вучні паўдзельнічалі у мазаічным квэсце, сабралі сімвалы і славутасці Беларусі, пагаварылі прі гісторыю беларускай мовы, пра значэнне свята роднай мовы, падкрэслілі важнасць захавання культурнай спадчыны, пагулялі ў "Моўны квэст". Гэта дапамагло ўдзельнікам мерапрыемства не толькі даведацца больш пра культуру і традыцыі сваёй краіны, але і падкрэсліць важнасць мовы як часткі нацыянальнай каштоўнасці.
Віктарына "Літаратурнае лато". Вучні 6 "В" класа адгадвалі загадкі, састаўлялі прыказкі і прымаўкі, паказвалі інсцэніроўкі твораў, якія вывучалі.