Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўства

АНАЛІЗ

Тыдня беларускай мовы і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўства, мастацтва

“Беларусь непаўторная!”

(15.02.2021-20.02.2021)

З 15.02 па 20.02, згодна з планам работы гімназіі на 2020/2021 н.г., праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўства, мастацтва. На працягу Тыдня вучні прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах.

Мэта Тыдня:

выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, высокія маральныя якасці вучняў;

выклікаць жаданне глыбей вывучаць беларускую мову, гісторыю і культуру сваёй краіны праз правядзенне мерапрыемстваў, урокаў, акцый, інфармацыйных гадзін і г.д.;

развіваць творчае мысленне, пазнавальныя інтарэсы вучняў.

У панядзелак адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўства, мастацтва, дзе вучні пазнаёміліся з планам мерапрыемстваў, а таксама сталі ўдзельнікамі інтэрнэт-конкурсу фотаздымкаў. Працавала інтэрнэт-выстава “Беларусь чароўная”. Прайшла інфармацыйная гадзіна “20 фактаў пра Беларусь”, дзейнічала на працягу ўсяго Тыдня экспрэс-апытанне з бягучай адзнакай. У гэтыж дзень вучні 6-9 класаў сталі ўдзельнікамі конкурсаў, віктарын. Касцюміраваныя ўрокі ў 5 класах цікава і займальна правялі настаўнікі гісторыі.

На другі дзень вучні старэйшых класаў разам з настаўнікамі арганізавалі перапынкі “У госці да беларускай казкі”, дзе дзеці 1-6 класаў змаглі пазнаёміцца з беларускімі мультфільмамі і мультфільмамі, агучанымі па-беларуску самімі ж вучнямі старэйшых класаў. Працягнуўся дзень конкурсамі на лепшага складальніка крыжаванак і філвордаў на тэму “Героі беларускіх твораў”, а настаўнікі гісторыі ў займальнай форме правялі турніры знаўцаў беларускай культуры, гісторыі. Аўторак прайшоў пад назвай “Беларусь казачная”.

“Беларусь творчая” пачалася ў сераду. Па запыце вучняў паўтараліся беларускія мультфільмы і акцыя пажаданняў Беларусі. Вучні 5 класаў удзельнічалі ў конкурсе на лепшы “Літаратурны часопіс”, творча падышлі да інтэлектуальнага марафону “У свеце любімых кніг”, чыталі ўласныя вершы – актавы, трыялеты – на роднай мове вучні 8 класа. Каб зацікавіць вучняў і выклікаць жаданне прыняць удзел у Тыдні, у гэты ж дзень у школьнай бібліятэцы была арганізавана акцыя “Навіны бібліятэкі” і кніжная выстава “Пісьменнікі-юбіляры”. З гісторыі вучні даведаліся пра рыцараў, культуру старажытнага Усходу і змаглі прыняць удзел у рыцарскім турніры, віктарыне і ў заключэнні аформілі выставу. Вынікамі былі задаволены ўсе. Добрую адзнаку атрымала работа лектарскіх груп “Заслаўе – горад натхнення”. Дзень закрывала акцыя “Ад сэрца да сэрца”.

Чацвер стартаваў пад назвай “Беларусь мудрая”. Вучні 11 класа пісалі сачыненне пра адзін дзень са свайго школнага жыцця ў фразеалагізмах “Сказаў як звязаў”. Менавіта інтэлектуальнымі гульнямі для 5 класаў “Скарбонка роднай мовы” і турнірамі вясёлых і знаходлівых адзначыўся гэты дзень. Вучні атрымалі мннога новай, цікавай і пазнавальнай інфармацыі. Брэйн-рынг правялі настаўнікі гісторыі і вызначылі лепшага знаўцу гісторыі старажытнага свету. Завочна вучні 11 класа павандравалі па славутых мясцінах Бацькаўшчыны, зрабілі цікавае падарожжа ў мінулае нашай краіны, у эпоху Адраджэння. У гэты ж дзень некаторыя вучні паспрабавалі сваю моц у штогадовым рэспубліканскім лінгвістычным конкурсе “Буслік. Дзень быў сапраўды насычаны і запамінальны.

Распачалася пятніца пад назвай “Беларусь тэатральная”. У 7 класах прайшоў урок-конкурс інсцэніровак па творы З.Бядулі “На каляды к сыну”, а ў 8-11 класах – конкурс на лепшую інсцэніроўку мастацкага твора.Конкурс буктрэйлераў па кнігах беларускіх пісьменнікаў падключыў да творчага працэсу вучняў 7-11 класаў. Пераможца быў адзначаны граматай за творчую ініцыятыву і якасны відэапрадукт. На працягу дня лялечны тэатр “Батлейка” паказваў цікавую пастаноўку п’есы. Усе запланаваныя мерапрыемствы праходзілі пад дэвізам: Творча смавыяўляемся: сачыняем, фантазіруем, пераўвасабляемся. Акцыя “За кадрам” падвяла вынікі конкурсаў. Прыемна адзначыць, што многія вучні творча і з вялікім жаданнем падышлі да выкананні сваіх заданняў.

У суботу адбылося закрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўства, мастацтва. Былі падведзены вынікі, і пераможцы конкурсаў атрымалі ўзнагароды.

Сярод вучгняў на працягу ўсяго Тыдня карысталася папулярнасцю экспрэс-апытанне “Бягучая адзнака”. На перапынках можна было зарабіць добрую адзнаку, правільна адказаўшы на пытанне па мове ці літаратуры. У кабінетах былі аформленны зменныя інфармацыйныя стэнды “Пісьменнікі, дзеячы мастацтва – юбіляры 2021 года”. Падвядзенне вынікаў Тыдня адбылося на пазакласным мерапрыемстве “З любоўю ў сэрцы да роднага краю”, да якога вучні і настаўнікі падрыхтавалі павучальны матэрыял, накіраваны на развіццё інтэлекту і творчасці.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і прыцягнення да яе ўвагі, у гімназіі на Дзень роднай мовы 21 лютага стартавалі акцыі “Чытаем разам”, “Адпачнём па-беларуску”, якія пачаліся яшчэ з суботы, а ў 22.02 (панядзелак) прадоўжылася свята роднай мовы музычнымі перапынкамі, флэшмобам, акцыяй “Мая мова” (ілюстрацыйны матэрыял). На працягу дня працавала лектарская група вучняў 10-11 класаў.

Мерапрыемствамі Тыдня беларускай мовы і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўства, мастацтва былі ахоплены вучні кожнай паралелі. Тыдзень атрымаўся павучальным, змястоўным і цікавым. Актыўныя ўдзельнікі Тыдня былі ўзнагароджаны дыпломамі, граматамі і падзякамі.

Фотоматериалы

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6