Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Масленица

Масленіца

Восьмы тыдзень перад Вялікаднем называўся Масленкай. Пачыналіся Запускі, якія заканчвалі калядны мясаед (часам яго называлі малой вясельніцай). У Масленкі шмат іншых назваў, якія ўдакладняюць тыя ці іншыя асаблівасці тыдня: Пусты, Развітальны, Сырны, Крывы, Сырапусны.

На Беларусі святкаванне Масленкі пачыналася непасрэдна ў чацвер, бяседныя застоллі – у пятніцу, а развітальная, прабачальная бяседа – у нядзелю.

У апошнія дні Масленкі найбольш весяліліся, ездзілі на конях са званочкамі, шумам, гігіканнем, з песнямі, зляталі на санках з высокіх пагоркаў.

Ва Усходняй Беларусі на Масленку пачыналі гукаць вясну і вадзілі карагоды, якія заканчваліся характэрнай “гукальнай” інтанацыяй.

У ДУА “Заслаўская гімназія” Масленка прайшла па-свойму.

З 9 па 15 сакавіка была арганізавана этнавыства “Эх, гуляй, Масленка”

Пачынаючы з серады, каля выставы на экране можна было паглядзець відэапрэзентацыі: “Гісторыя узнікнення свята”, “Традыцыі і абрады Масленкі”, “Масленка”.

Больш насыначанай была пятніца (12.03). З самага ранку гучалі песні на тэматыку Масленіцы. Для малодшых класаў прайшла фальклорная праграма “Спяшайся народ, Масленіца ідзе”, а для старэйшых класаў быў арганізаваны фестываль выпечкі “Масленіца да нас прыйшла”.

У завяршэнне святочнага тыдня (13.03) адбылася спартландыя “Вяселая бліновая эстафета” і кіналектрорый “Масленіца”.

Фотоматериалы

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15