Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.

Ф.Скарына

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я – англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважываемся празнацца ў тым, што мы – беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару.

Я.Колас

У ДУА “Заслаўская гімназія” таксама 22 лютага адзначылі Дзень роднай мовы.

На працягу дня вучні пісалі лісты, у якіх расказалі пра сваю любоў да роднай мовы. Самыя прыгожыя словы яны прысвяцілі ёй сёння. Школьнікі пажадалі беларускай мове заўсёды займаць сваё пачэснае месца сярод іншых моў.

Падчас акцыі “Гавары са мной па-беларуску” школьнікі перекладалірускія словы на беларускую мову, спявалі песні.

Да слова, беларуская мова – самая мілагучная. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх моў. Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!

Фотоматериалы

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4