Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Літаратурныя прэміі

ЛІТАРАТУРНЫЯ ПРЭМІІ БЕЛАРУСІ

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ

Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Творы адбіраюцца экспертнай камісіяй і журы конкурсу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў праводзіцца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.


ПРЭМІЯ ЦЁТКІ

Літаратурная прэмія, заснаваная ў 2015 годзе і названая ў гонар беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (псеўданім – Цётка). Штогод прэмія прысуджаецца за найлепшую дзіцячую кнігу, а таксама за найлепшыя ілюстрацыі да дзіцячай кнігі. Прэмія заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам, дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Упершыню прэмія Цёткі была ўручана ў 2016 годзе.


ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ ІМЯ ЕЖЫ ГЕДРОЙЦА

Прэмія ўручаецца штогод з 2012 года за лепшую кнігу прозы, напісаную па-беларуску. Вельмі хутка стала найбольш прэстыжнай сярод літаратараў і папулярнай сярод чытачоў.


ПРЭМІЯ «ДЭБЮТ» ІМЯ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

Прэмія «Дэбют» уручаецца з 2011 года за дэбютны твор па-беларуску ў трох намінацыях: «Проза», «Паэзія» і «Мастацкі пераклад» — жанрах, у якіх працаваў паэт, празаік і перакладчык Максім Багдановіч.

Атрымаць прэмію могуць толькі маладыя літаратары: аўтарам на момант вылучэння павінна быць не больш за 35 гадоў.


ПРЭМІЯ «ЗАЛАТАЯ ЛІТАРА»

«Залатая літара» — гэта прэмія, якую ў 2003 годзе заснаваў пісьменьнік і мастак Адам Глобус і з таго часу штогод у сакавіку ўручае яе аўтарам за найлепшую, на ягоную думку, кнігу. Хаця Адам Глобус фундатар прэміі і адзіны сябра журы, праводзіць інтэрнэт-апытанне, раіцца з сябрамі, на якія кнігі года варта звярнуць увагу, аднак рашэнне прымае сам, кіруючыся адзіным крытэрыем — мастацкасцю.


ПРЭМІЯ «ГЛІНЯНЫ ВЯЛЕС»

Штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе сябрамі Таварыства вольных літаратараў. Старшынёй арганізацыйнага камітэта з’яўляецца Алесь Аркуш. Прысуджаецца за найлепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняную статуэтку апекуна мастацтва.


ПРЭМІЯ ІМЯ ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА

Штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтра. Заснавана ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца 22 сакавіка за выдатную гістарычную прозу.


ПРЭМІЯ «ЗАЛАТЫ АПОСТРАФ»

Літаратурная прэмія «Залаты апостраф» заснавана ў 2003 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў». Узнагароджваюцца ёю аўтары за лепшыя публікацыі, што з’явіліся ў выданні на працягу года. За 12 гадоў існавання «Залатога апострафа» прэміяй былі адзначаны каля 40 літаратараў у некалькіх намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Дэбют».


ПРЭМІЯ ЧАСОПІСА «ПРАЙДЗІСВЕТ»

Літаратурная прэмія часопіса «ПрайдзіСвет» уручаецца штогод з 2010 года за лепшыя пераклады замежных твораў на беларускую мову. Журы вылучае найлепшых у трох намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет».


ПРЭМІЯ ЧАСОПІСА «ВЯСЁЛКА» ІМЯ ВАСІЛЯ ВІТКІ

У 2009 годзе рэдкалегія часопіса «Вясёлка» заснавала прэмію імя Васіля Віткі — дзіцячага пісьменніка, першага рэдактара часопіса «Вясёлка». Лаўрэатам можа стаць аўтар верша, казкі, нарыса або малюнкаў.