Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Заслаўская гімназія" пачала сваю гісторыю як "Сярэдняя школа №3" г. Заслаўя ў 1993 годзе.
У школе ўтварыўся цудоўны калектыў з лепшых педагогаў горада.
З першага года ў школе пачалі складвацца добрыя традыцыі, многія з якіх захоўваюцца да гэтага часу. Гэта і наведванне музеяў, і арганізацыя экскурсій, у якіх дзеці даведаюцца аб прыродзе і гісторыі роднага краю. Традыцыйнымі і вельмі ўрачыстымі сталі: "Свята першага званка - Дзень ведаў", "Дзень настаўніка" - віншаванне ўсіх настаўнікаў, "Прысвячэнне ў гімназісты пяцікласнікаў", "Прысвячэнне вучняў восьмых класаў у старшакласнікі".
Зімовыя мерапрыемствы пачынаюцца са святкавання Дня нараджэння Гімназіі. Гэтае свята любіма ўсімі навучэнцамі гімназіі, бо гэта Дзень самакіравання – дзень незвычайных ператварэнняў вучняў у настаўнікаў.
Напярэдадні навагодніх святкаванняў ветліва адчыняе свае дзверы тэатр англійскай мовы "Joy" з канцэртнай праграмай "Gimnaziumvision" пад кіраўніцтвам таленавітага педагога Валянціны Іванаўны Марынічавай.
У 2013 годзе ўпершыню 25 студзеня з'явілася новая традыцыя: святкаванне Раства - фестываль "Калядныя сустрэчы".
Традыцыйна адзначаецца Дзень абаронцы Айчыны, а таксама праводзіцца конкурс "Містэр гімназія" сярод хлопчыкаў старэйшых класаў. У Валянцінаў дзень ніхто не застаецца без віншаванняў - працуе пошта, амаль кожны атрымлівае жаданую «валянцінку».
Вясновыя святы бяруць свой пачатак са старой славянскай традыцыі: Масленіца - праводзіны зімы і сустрэча вясны. Вось ужо які год запар усе гімназісты актыўна прымаюць удзел у правядзенні калектыўна творчага мерапрыемства "Масленічны фестываль".
8 сакавіка - гэта не адзінае свята, калі мы віншуем мам і ўсіх дзяўчынак і жанчын. Не так даўно з'явілася традыцыя віншавання ўсіх мам у кастрычніку – Дзень Маці, да якога хлопцы рыхтуюць разнастайныя сюрпрызы: святочны канцэрт, выставы вырабаў, малюнкаў, пішуць сачыненні аб любімых мамах.
Весела праводзіцца конкурс "Міс гімназія".
Традыцыйным стала правядзенне канферэнцыі бацькоў у лютым.
У Дзень Перамогі ўсе навучэнцы гімназіі ідуць на мітынг, віншуюць ветэранаў, ускладаюць кветкі да помнікаў і брацкіх магіл. Традыцыйна праводзіцца памятны канцэрт.
Закнчваецца навучальны год урачыстай лінейкай, прысвечанай завяршэнню навучальнага года.
Аднак самая любімая традыцыя ўсіх навучэнцаў, настаўнікаў і бацькоў – гэта Выпускны баль – свята, якое адчыняе ўсе дзверы ў гэтае складанае, поўнае нечаканасцяў, але цікавае жыццё.