Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Літаратурная прэм'ера

ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМ’ЕРА
САЛДАТАМ ПЕРАМОГІ
 
Наш прасцяг быў ясны і раздольны,
Ціха ў аблоках спеў гучаў,
Сонца нам свяціла так высока,
І задорны смех паўсюль імчаў.
І раптоўна, страшна, нечакана
Неба стала дымным і прастор,
Сонца запалілі сто маланак
Ад бамбёжак, куль і конскіх шпор.
Рвалі поле і душылі неба,
Сонца так хацелі ўтапіць,
У агністым жудасным пажары
Наш нязломны дух зламаць, забіць.
Ды не думаў гад, што люд паўстане,
Што не будзе ён бязвольна слёзы ліць.
Лепшыя сыны, і бой іх грымне
Так, што свет ад моцы задрыжыць.
Йшлі салдаты, нашы, не чужыя,
Выганялі немцаў, гналі прэч.
Гарады нам вольныя пакінулі.
Усе чакалі новых тых сустрэч.
Пераможцаў сустракалі з кветкамі,
Са слязьмі ад шчасця на вачах,
На руках з малымі яшчэ дзеткамі,
І салдат катаў іх на плячах.
Сёння вы, салдаты Перамогі,
Сведкі той нялюдскасці, вайны.
Ветэраны, воіны эпохі,
Нізкі вам паклон наш да зямлі.
Наш прасцяг і ясны, і раздольны,
Ціха ў аблоках спеў гучыць,
Сонца заўжды свеціць нам высока,
І задорны смех паўсюль імчыць.
 
Дзякуй вам, салдаты Перамогі.
  
Хромава Ірына , 11 «Б» клас
ВОИНАМ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ ПОСВЯЩАЕТСЯ…
 
Великая, смелая, мощная рать!
Такой во всём свете вовек не сыскать.
Сильна своим духом, настроем, порывом
И стойкая, будто гора над всем миром.
Как ангел добра, справедливости, братства…
До неба по доблести, славе взобраться
Не стоит тебе никакого усилья,
Ты войны не славишь – за мир без насилья!
Ты мощью владеешь отнюдь не земной,
Ты гордостью веешь – надёжно с тобой.
Тебе наше небо – стихия родная,
Земля тебе наша – опора святая.
Есть аист, что крыльями нас укрывает,
И мать Ефросинья от бед сберегает.
Заступников много у нашей земли,
А сними в ряду и, конечно же, ты,
Великая, смелая, мощная рать!
Позволь от души нам тебе пожелать
Быть славной и с честью во все времена
Нести свою службу отлично, сполна!
Хоть время прошло, а ты крепче с годами,
Славна своей дружбой армейской, делами.
Пусть в день годовщины бросают букеты:
Под небом развеется Знамя Победы.
 
Ревяка Александра Сергеевна, 11 «Б» класс
НЕ ЗАБУДУЦЦА ЖАХІ ВАЙНЫ
(трыялет)
  
Шмат прайшло з сорак першага года…
Не забудуцца жахі вайны –
Будуць помніцца людзям яны.
Шмат прайшло з сорак першага года…
На фашызме ўвесь цяжар віны:
У крыві – шмат краін і народаў.
Шмат прайшло з сорак першага года…
Не забудуцца жахі вайны!
 
Ламінская Паліна Эдуардаўна, 11 «А» клас

РАЗВЕ ВОЙНЫ НУЖНЫ?..
 
Разве войны нужны?..
Ведь их жертвы напрасны.
Жить без горя, войны –
Это ведь так прекрасно!
Можно просто обнять
Человека в тиши,
И с любовью унять
Боль и слёзы души –
Не нужна медицина,
И таблеток не нужно.
Только б в сердце не стыло,
Когда воют натужно
В небе чёрные птицы,
Смерть и горе неся,
И у тела родного
горько плачет дитя…
Разве войны нужны?
 
Волович Екатерина Павловна, 10 «Б» класс

ЗА БЕЛАРУСЬ!
  
Мы все – братство духа и силы,
Мы, белорусы, свободный народ.
Для Родины славной и милой
Готовы трудиться сквозь слёзы и пот!
  
Мы – мирные, добрые люди,
Но каждый, я не ошибусь,
Коль нужно, стоять будет грудью
За край свой родной – Беларусь!
  
Волович Екатерина Павловна, 10 «Б» класс

РОСТОК У ДОРОГИ
  
Сквозь землю пробился росток –
Энергии, жизни поток,
Подарок природы родной,
И сила её,и покой.
Он рос у дороги, в пыли,
От леса родного вдали.
Был слаб он, поэтому мал.
Однажды бедняга сказал:
«Ах, видно, умру я сейчас –
Меня задушил чад и газ!
Земля, дорогая, прости!
Не смог у дороги расти…»
  
Зачах он. Закончил свой век.
Виной же всему – человек.
  
Скальская Лізавета, 9 “Б” клас

ЗІМА
   
Чакаем мы прыход зімы,
Яна ж прыносіць нам сюрпрызы.
Так, прычакалі яе мы…
Ды вось – прыродныя капрызы.
  
Чарнеее голле дрэў вакол,
І ноч падоўжаная стала.
Але ж у зеляніне – дол …
«Зіма, ты дзе? Свой час праспала?!
  
Жадаем снега ад цябе.
Дзе лёд, зімовыя забавы?
Ты што, у прыроднай барацьбе
Слабой, бязвольнай раптам стала?
  
Прыходзь, зіма, да нас хутчэй! –
Твая патрэбна людзям з'ява.
Запалані наш край мацней!» –
Такая вось ад нас заява.
  
***
У нашай мове ёсць галоўная часціна.
Вось прыклад: дрэва, дом, зіма альбо расліна.
Пастаў: «хто?», «што?» – пытанні да такога слова,
Каб зразумець, што аб назоўніку размова.
  
Прадметаў назвы, рэчаў, з'яў –
Назоўнік мае шмат значэнняў.
З прыметнікамі аб'яднай,
І будзе шмат словазлучэнняў.
  
Якім жа членам ён бывае? –
Любым, бо шэсць ён склонаў мае:
Тры роды, лікі – два, скланенне.
Які канчатак? – трэба разуменне.
  
У рэчы нашай шмат часцін,
З якіх складаем сказы.
Вучыць нам трэба правілы,
Каб мець на ўсё адказы.
 
Дземяшкевіч Вацлаў, 7 «А» клас

ПЕРШЫ ІНЕЙ
   
Лета прайшло, цёплыя дні праляцелі,
Восень прыйшла, халодныя дні наляцелі.
Шэрасць, туман, слата, чарната і залевы,
І раптам мароз – іней на хатах і дрэвах.
  
Усяінава Эвяліна, 6 «А» клас

***
Вернуцца хутка з далёкіх краёў жураўлі –
Доўга не могуць яны жыць без роднай зямлі.
Крыкам абудзяць прасторы, палі і лясы –
Будуць вітаць такім чынам праявы вясны.
  
Каралёва Дар'я, 5 «А» клас

***
Вясновым сонейкам народжаны праменьчык
Навокал усю прыроду абуджае,
І першай кветкі жоўценькі агеньчык
Мне сэрца пасля сцюжы сагравае.
  
Кляноўская Аліса, 5 «А» клас

ВЯСНОЙ
  
У цяньку яшчэ ляжыць сняжок,
Растае пад сонейкам ціхутка.
Але ўжо бруіцца рачаёк –
Пабяжыць ён заўтра вельмі хутка.
Будзе бегчы, песнямі гучаць –
Ён уздоўж дарогі забруіцца.
Стане побач яго скакаць,
Цвінькаць жаўтагрудая сініца!
  
Максіменка Валерый, 7 «А» клас

ПАРАНЕНАЯ ДУША
   
Ці бачылі вы, як плача душа?
Як кроўю сыходзіць сэрца?..
Паслухайце голас іх ціхі спярша,
Бы смутак аднекуль ліецца…
   
Душа чалавека – пяшчотная рэч,
Ранімая – будзь асцярожным:
Параненая, яна кінецца прэч…
Вярнуць яе зможа не кожны.
  
***
Адказ шукаю на пытанне:
Чаму так цяжка на душы?
Адказ шукаю на пытанне:
Чаму так добра мне ў цішы?
Шмат маю сёння я жаданняў,
Ды за якім услед ісці?
Адказ шукаю на пытанне
І не магу пакуль знайсці…
  
***
Ціха падаюць сняжынкі –
У цішы, у дня нудзе
Чую пах я мандарынкі:
Новы год ужо ідзе,
І па вузенькай сцяжынцы
Нехта елачку вязе.
  
Гапуціна Дар'я, 8 «Б» клас

ДЗЕНЬ ШКОЛЬНІКА
  
Гадзіннік. Душ. Ранішні змрок.
Школа і вучні, першы ўрок.
Настаўніца, праца: «Сшыткі ўсім здаць!»
На перапынку – пажартаваць.
Новы ўрок, практыкаванні,
Трэба мне выканаць шэраг заданняў.
Зноў перапынак. Размова з сяброўкай.
Покліч званка – сшыткі зноў і алоўкі:
Квадрат, трохвугольнік і бісектрыса…
Крэйдай на дошцы доказ запісаны.
Учора і сёння, канешне, і заўтра
Буду сядзець я ў школе за партай –
Вучыцца старанна, добра і ўпарта.
  
Скальская Лізавета, 9 «Б» клас