Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Палажэнне

ПАЛАЖЭННЕ

аб літаратурным клубе «Ізяслаўцы»

Літаратурны клуб «Ізяслаўцы» - вучнёўскае аб'яднанне, створанае пры дзяржаўнай установе адукацыі “Заслаўская гімназія” з мэтай развіцця пісьменніцкіх здольнасцей навучэнцаў, папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы.

Асноўныя мэты

1. Фарміраванне ўсебакова развітай асобы навучэнца ў працэсе дадатковай адукацыі, пазакласнай і пазашкольнай работы.

2. Развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў,матывацыя да ўдзелу ў творчых конкурсах, праектах, форумах.

3. Выхаванне любові да роднай мовы і роднай культуры.

Задачы

1. Арганізацыя творчай дзейнасці навучэнцаў.

2. Інтэграцыя вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці, правядзенне творчых мерапрыемстваў розных формаў.

3. Знаёмства з культурай і мастацтвам роднага краю.

4. Выяўленне і аб'яднанне аматараў паэзіі і прозы, спрыянне працэсу іх творчага развіцця і сталення.

Члены клуба. Іх правы і абавязкі

1. Членамі клуба могуць стаць вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Заслаўская гімназія», якія прызнаюць палажэнне аб літаратурным клубе i выконваюць яго патрабаванні.

2. Члены клубамаюць права наведваць усе заняткі, запрашаць сяброў, прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, уносіць свае прапановы і арганізоўваць гутаркі, віктарыны і г.д.

3. Члены клуба абавязаны актыўна ўдзельнічаць у прапагандзе мэтаў і задач клуба, аказваць дапамогу іншым членам, захоўваць дысцыпліну, удзельнічаць у рабоце клуба.

Формы работы клуба:

  • тэарэтычныя заняткі;
  • практычныя заняткі;
  • вывучэння і абмеркавання мастацкіх і паэтычных твораў
  • удзел у грамадскіх мерапрыемствах;
  • выставы творчых і даследчых работ навучэнцаў;
  • творчыя сустрэчы;
  • знаёмства з жыццём і творчасцю пісьменнікаў;
  • творчыя і даследчыя работы;
  • літаратурныя гульні, віктарыны;
  • літаратурна-музычныя вечары;
  • паэтычныя фестывалі;
  • майстар-класы вядомых паэтаў;
  • выступленні членаў клуба ваўстановах адукацыі;
  • творчыя семінары з маладымі аўтарамі;

У працэсе сумеснай творчай дзейнасці члены клуба навучацца:

- бачыць у звычайным незвычайнае, адчуваць прыгажосць навакольнага свету;

- больш поўна даведаюцца пра жыццё і творчасць пісьменнікаў;

- набудуць навыкі выразнага чытання;

- авалодаюць асновамі вершаскладання;

- навучацца эстэтычна афармляць паведамленні, ствараць прэзентацыі;

- навучацца самастойна здабываць неабходную інфармацыю;

- навучацца складаць праекты і сцэнарыі.

Парадак работы

Членамі клуба сумесна з куратарам і кіраўніком, распрацоўваецца план работы на навучальны год, які даводзіцца да ведама ўсіх удзельнікаў і зацікаўленых асоб.

Клуб праводзіць мерапрыемствы розных формаў, тэматычнага і агульнага характару (літаратурныя гасцёўні, творчыя конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі і інш.) у навучальных і культурна-асветніцкіх мэтах.

Клуб можа арганізоўваць сустрэчы, прысвечаныя творчасці беларускіх пісьменнікаў, а таксама творчасці членаў клуба, прымаць удзел у творчых мерапрыемствах.

Інфармацыя аб маючых адбыцца творчых мерапрыемствах як у клубе, так і за яго межамі размяшчаецца на сайце ўстановы адукацыі.

Пасяджэнні клубаправодзяцца адзін раз у чвэрць ці часцей – па вуснай дамоўленасці членаў клуба.

Парадак уступлення ў клуб

Членамі клуба могуць быць вучні 5-11 класаў установы адукацыі, якія цікавяцца літаратурнай творчасцю, ствараюць уласныя творы розных жанраў, а таксама педагагічныя работнікі.

Органы кіравання клуба

Кіраўніком клуба з'яўляецца адзін з настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ці рускай мовы і літаратуры, які назначаецца загадам дырэктара школы.

Куратарам клуба можа з’яўляецца прызнаны літаратурны дзеяч.

Узадачы кіраўніка ўваходзяць:

  • каардынацыя дзейнасці клуба ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем;
  • ажыццяўленне рэгулярнай вучэбна-выхаваўчай і творчай працы з членамі клуба на аснове зацверджанага плана;
  • падрыхтоўка членаў клуба да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах розных узроўняў (конкурсах, фестывалях, аглядах, сустрэчах);
  • распрацоўка плана работы клуба і падрыхтоўка штогадовых справаздач аб яго працы;
  • падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў клуба;
  • іншыя абавязкі, якія вынікаюць з дадзенага Палажэння.

У функцыі кіраўніка ўваходзіць:

  • кіраванне стратэгіяй развіцця клуба ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем;
  • каардынацыя працэсу ўступлення новых членаў і выключэнні са складу клуба;
  • распрацоўка плана работы клуба;
  • падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў клуба;
  • іншыя абавязкі, якія вынікаюць з дадзенага Палажэння.

Правы і абавязкі членаў клуба

Члены клуба маюць права:

  • прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца клубам;
  • удзельнічаць у падрыхтоўцы рашэнняў па ўсіх пытаннях дзейнасці клубам;
  • атрымліваць інфармацыю па розных аспектах дзейнасці клуба;
  • выйсці са складу клуба шляхам падачы вуснай ці пісьмовай заявы;
  • уносіць творчыя прапановы для разгляду на пасяджэннях клуба і ўдзельнічаць у іх рэалізацыі;
  • удзельнічаць у распрацоўцы і абмеркаванні плана работы клуба на год;
  • свабодна выбіраць формы і спосабы рэалізацыі творчага патэнцыялу;
  • шукаць новыя формы творчага самавыяўлення і выносіць плён сваёй творчасці на абмеркаванне членаў клуба;
  • выступаць з дакладамі і паведамленнямі на пасяджэннях клуба;
  • публікаваць свае творы і прымаць удзел у выданні літаратурных альманахаў, калектыўных і індывідуальных зборнікаў;
  • павышаць узровень паэтычнага майстэрства шляхам вывучэння тэорыі вершаскладання і ўдзелу ў майстар-класах.

Члены клуба абавязаны:

  • ажыццяўляць сваю творчую дзейнасць у адпаведнасці з гэтым Палажэннем;
  • імкнуцца да творчага росту;
  • строга захоўваць аўтарскія правы іншых членаў клуба;
  • прымаць актыўны ўдзел у жыцці клуба;
  • рэгулярна наведваць пасяджэнні клуба;
  • выконваць рашэнні, прынятыя на пасяджэннях клуба;
  • выконваць існуючыя правілы і традыцыі клуба;
  • паважліва ставіцца да ўсіх членаў клуба.

Дакументацыя клуба

  • Палажэнне аб літаратурна клубе “Ізяслаўцы”
  • План работы клуба на год.