Электронны куток бяспекі
Заслаўскай гімназіі
Распрацоўка сэнсарных навучальных тэрміналаў была ажыццёўлена ў выніку супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з зацікаўленымі ведамствамі. Гэтыя прылады былі сканструяваны і зроблены ў рамках рэалізацыі праекта "Прафілактыка дзіцячага траўматызму", які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі і Дзіцячым Фондам ААН (ЮНІСЕФ). Дзякуючы ўстаноўцы навучальнага электроннага тэрмінала навучэнцы Заслаўскай гімназіі атрымалі магчымасць у інтэрактыўнай форме асвойваць правілы бяспечных паводзін.